Каляднае свята

 «Каляднае свята»

У дзяржаўнай установе адукацыі «Спецыяльны дзiцячы сад № 20 г. Магілёва» адбылося фальклорнае свята «Каляда».

Да Гаспарара і Гаспадыні ў хату завiталi калядоўшчыкi. Гаспадары  частавала iх прысмакамi, кашай-куццёй, а калядоўшчыкi спявалi, скакалi, ладзiлi народныя гульнi, чыталі вершы.

Бадзёры настрой каляднаму святу задавалi галоўныя дзеючыя асобы: Каза, Мядзьведзь, Цыганка. Па традыцыi калядоўшчыкi жадалi Гаспадарам здароўя, шчодрага ўраджаю, дабрабыту.

На фальклорным свяце панавалi жарты i гумар. Шмат добрых ураджанняў i станоўчых пачуццяў атрымалi нашы выхаванцы, а галаўнае –  дакрануліся да нашай спадчыны.

 Загадчык  дзяржаўнай установай адукацыi

«Спецыяльны дзiцячы сад № 20 г. Магілёва»                                             Т.I. Мiлачкiна