Тыдзень малой Радзімы

Скарбы роднай зямлi 

Менавiта такую назву атрымаў Тыдзень малой Радзiмы, якi праходзiў у дзяржаўнай установе адукацыі “Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі г.п.Глуска” у рамках раённага Тыдня, абвешчанага аддзелам па адукацыi, спорце i турызме Глускага райвыканкама.

Былi праведзены цiкавыя мерапрыемствы , актыўны ўдзел у якiх узялi i законныя прадстаўнiкi навучэнцаў.

З дзецьмi ранняга ўзросту праведзена мерапрыемства пад назвай “Матулiна калыханка”. Мамы падрыхтавалi выставу фотаздымкаў  “Наша сям’я ў лепшых кутках Глушчыны”, спявалi калыханкi на роднай мове, успамiналi свае дзiцячыя гульнi i плясалi разам са сваiмi дзеткамi. Свята атрымалася вельмi пяшчотным і шчырым.

Дзецi дашкольнага ўзросту разам з бацькамi i педагогамi арганiзавалi выставу творчых работ пад назвай “Глушчына – мая Радзiма”: малюнкi, аплiкацыi, арыгамi.

Разам з выхаванцамi аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў ТЦСАН навучэнцы ДУА «ЦКРНiР г.п.Глуска» падрыхтавалi свята пад назвай “Моўныя скарбы роднай зямлi”. Педагогi прачыталi  вершы А.Вольскага “Беларусь”, Р. Барадулiна “Радзiма”, В. Лукiна “Белавежская пушча”, С. Грахоўскага “Пцiч”, У. Малевiча “Бацькоўская зямля на Глушчыне”. Усе прысутныя прынялi ўдзел у конкурсах “Прадоўжы прымаўку”, “Скажы па- беларуску”, “Народныя святы”. Напрыканцы мерапрыемства адбылася тэатралiзацыя беларускай народнай казкi “Як кот звяроў напужаў”.

Фiнальнае мерапрыемства Тыдня мела назву “У вёску да бабулi”. Iнiцыятарам яго сталi законныя прадстаўнiкi навучэнцаў ДУА «ЦКРНiР г.п.Глуска». Бабуля і дзядуля  запрасiлi да сябе ў вёску i расказалі пра самыя смачныя стравы, якiя лiчацца нацыянальнымi. Куток беларускай хаты быў упрыгожаны саматканымі абрусам, коўдрай і прыгожымi рушнiкамi, якiя захавалiся ў спадчыну ад продкаў.  Гасцей гаспадары сустракалi хлебам-соллю.

На працягу мерапрыемcтва вялася гаворка пра розныя беларускiя стравы, якiя былі прыгатаваны. Усе прысутныя мелі магчымасць iх паспрабаваць i даведацца аб сакрэтах iх прыгатавання.

Акрамя таго гучалі цудоўныя народныя песнi, на жаль, ужо забытыя.

Усе прысутныя сказалі словы падзякі бацькам за цудоўнае, такое сямейнае свята, бо дзякуючы гэтаму святу ўсе вярнулiся ў басаногае вясковае дзяцiнства.

Тыдзень быў вельмi прыгожым i насычаным уражаннямi. І вывад адзiны:

 “Мы – беларусы, i тым ганарымся”.

Паведамiла дырэктар ДУА “ЦКРНiР г.п.Глуска” Сяргейчык Людміла Аляксандраўна