• Admin
  • 11.10.2018
Агляд пажарнай тэхнікі

Агляд пажарнай тэхнікі

 

У шосты школьны дзень 6 кастрычнiка 2018 года  ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Бацвінаўскі вучэбна-педагагiчны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Крычаўскага раёна адбылася сустрэча з супрацоўнікамі раённага адзела надзвычайных сітуацый. Вучням класа інтэграванага навучання и выхавання быў зроблены поўны агляд пажарнай тэхнікі, прадэманстрыравана форма выратавальніка. Была праведзена гутарка аб тэхніцы бяспецы, аб дзеяннях і паводзінах пры пажары.

Дзеці з захапленнем слухалі супрацоўнікаў, ім вельмі спадабалася сустрэча.