«Карункі беларускай спадчыны»

«Карункі беларускай спадчыны»

Сучасная школа вучыць не толькі чытаць і пісаць, але і выхоўвае. Вучні інтэграванага класа дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Бацвінаўскі вучэбна-педагагiчны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» пабывалі ў музеі «Карункі беларускай спадчыны». Тут  змешчаны розныя прылады працы, якімі карысталіся нашы продкі: пралкі, кросны, жорны… У пакоі пануе атмасфера старажытнасці. Усе, хто наведвае музей, датыкаецца да спадчыны. Бо забываць і страціць яе нельга. У знак удзячнасці вучні прынеслі свае падарункі, каб папоўніць музей новымі экспанатамі.