Міжнародны дзень роднай мовы

21 лютага 2020 года ўсе святкаваўся Міжнародны дзень роднай мовы, а мы ў сваей дашкольнай установе вырашылі прысвяціць гэтай падзеі не адзін дзень, а цэлы тыдзеньУсе мерапрыемствы былі падпарадкаваны мэце: садзейнічаць папулярызацыі і пашырэнню сферы выкарыстання беларускай мовы ў дзіцячым калектыве, развіваць пазнавальную актыўнасць да роднай мовы і маўленне ў розных відах дзіцячай дзейнасці, выхоўваць любоў і моўнае чуццё да роднай мовы. У малодшых групах перавага аддавалася мастацкаму слову – пацешкам, забаўлянкам, казкам, вершам; у сярэдняй і старэйшай групах беларуская мова ўжывалася ў розных гульнях, гутарках. З выхаванцамі старэйшай группы была  праведзена гульня “Цудоўны свет казкі”, якую арганізавалі педагогі сумесна з супрацоўнікам дзіцячай бібліятэкі Цалавальнік В.У. На працягу тыдня настаўнікамі-дэфектолагамі (Прымаковай А.Б., Пехцеравай Г.М.) сумесна з выхавацелямя дашкольнай адукацыі былі праведзены розныя мерапрыемствы прысвечаны роднай мове, гісторыі роднаго краю: букросінг “Беларускія пісьменнікі – дзецям”, выстава малюнкаў “Мая любімая казка”, конкурс чытальнікаў “Роднай мовы пералівы”, тэатралізаванае прадстаўленне “Зайчыкава хатка”, выраб паштовак “Мая любімая літара” і інш.