Праект "Зяленая школа"

11 лютага 2020 года у дзяржаўнай ўстанове адукацыі «Бацвінаўскі вучэбна-педагагiчны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа» Крычаўскага раёна адбылася выстава «Адходам – другое жыццё» ў рамках праекта Зялёная школа. Вучнямі былі зроблены вырабы з паперы, пластмасы, шкла. Кожны з іх з цікавасцю знаёміўся з работай іншых. Усе прыйшлі да высновы, што гэта вельмі карысная справа.